| "Пагоня" ("Vytis"/"Pogoń") - гімн Беларусі-Літвы на словы Максіма Багдановіча Himn piaje Mužčynski Chor "Vunija" Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах, - Успомню Вострую Браму святую І ваякаў на грозных канях. У белай пене праносяцца коні, - Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разбіць, не спыніць, не стрымаць. У бязмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі - гады. Вы за кім у пагоню спяшыце? Дзе шляхі вашы йдуць і куды? Мо яны, Беларусь, панясліся За тваімі дзяцьмі ўздагон, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон? Бійце ў сэрца іх - бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць... Маці родная, Маці-Краіна! Не ўсцішыцца гэтакі боль... Ты прабач. Ты прымі свайго сына, За Цябе яму ўмерці дазволь!.. Усё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далёка грымяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разбіць, не спыніць, не стрымаць. [1916 год] Whensoever my anxious heart, trembling With fear for our land, starts to bleed, The Vostraja Gate I remember, And the warriors on their dread steeds. Flecked with white foam, those steeds, onward straining, Gallop and charge, grimly snort... Pahonia of Old Lithuania, None can conquer them, stay them or halt. Into measureless distances flying, Behind you, before, years extend... After whom do ye chase, swiftly hieing, Where lie your paths, whither they wend? Maybe, Belarus, they are racing After thy sons, neglectful of thee, Who ... |