| Рэжым у Паўночнай Карэі лічыцца адным з самых жорсткіх у свеце, таксама гэта адна з самых мілітарызаваных дзяржаваў -- колькасць вайскоўцаў перавышае 1 млн чалавек пры насельніцтве каля 26 млн. Пры гэтым Паўночная Карэя з-за катастрафічнай эканамічнай сітуацыі вымушаная рэгулярна атрымліваць гуманітарную дапамогу -- перадусім харчы. Рэжым Паўночнай Карэі вінавацяць у шматлікіх парушэннях правоў чалавека: адсутнасць свабоды слова, публічныя смяротныя пакаранні, змушэнне да абортаў, існаванне працоўных канцлагераў. Любая крытыка Кім Чэн Іра караецца пазбаўленнем во |