| "Аб'ектыў" працягвае сачыць за лёсам актывістаў кампаніі "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку". Нашыя журналісты сустрэліся з гамельчуком Русланам Усціменкам, які за ўдзел у акцыях атрымаў роўна месяц зняволення. Воплескамі сустрэлі сваякі ды сябры Руслана Усціменку. У гомельскім ізалятары часовага ўтрымання маладзён агулам адседзеў 30 дзён. РУСЛАН УСЦІМЕНКА, УДЗЕЛЬНІК МАЎКЛІВЫХ ПРАТЭСТАЎ: "Шкадавання пра ўдзел у акцыях няма. Тым больш, мяне забралі не за акцыю, іншыя 15 дзён, проста было прэвентыўнае затрыманне. Ці буду хадзіць далей -- не ведаю пакуль, бо, мяркуючы з усяго, я пад каўпаком". Першыя 15 дзён Руслан атрымаў нібыта за нецэнзурную лаянку. Яго схапілі падчас акцыі маўклівага пратэсту ў Гомлі яшчэ 29 чэрвеня. Другі раз, паводле словаў Руслана, яго папросту скралі з вуліцы напярэдадні Дня Незалежнасці. Суддзя Цэнтральнага раёну Гомля Алена Цалкова другі працэс вырашыла правесці ў закрытым рэжыме. У залу суда не пусцілі нават сваякоў. ВІТАЛЬ, СЯБРА РУСЛАНА: "Я лічу, што ягоны арышт -- гэта цалкам незаконная справа. Таксама, як і суд. Мы спрабавалі прайсці на суд, нас туды не пусцілі -- быццам бы судзілі нейкага страшнага крымінальніка". Маці Руслана прызнаецца, што сама не далучылася б да акцыяў пратэсту. Але выбар сына паважае і лічыць, што для ягонага затрымання не было аніякіх падставаў. МАРЫЯ УСЦІМЕНКА, МАЦІ РУСЛАНА: "Лічу, што асудзілі несправядліва. Ён у нас не лаецца, па-першае, не б'ецца. Не ведаю..." Трыццацідзённым арыштам Руслан паставіў сумны рэкорд ... |