| Што трэба беларусу, каб выжыць у замежжы? І не проста выжыць, але знайсці сваё месца пад сонцам і вырасці прафесійна. Усё гэта ведае нашая былая суайчынніца, а цяпер жыхарка Вялікай Брытаніі ды паспяховая ўладальніца невялікай турыстычнай фірмы ў Лондане Ганна Грабар. Гэтая маладая брытанская прадпрымальніца з беларускімі каранямі не выглядае як бізнес-лэдзі. Як і большасць шараговых лонданцаў, яна карыстаецца метро і толькі пры неабходнасці -- таксі. Сціплая ў патрэбах, але амбітная ў планах. Галоўным сакрэтам поспеху ў бізнесе Ганна Грабар лічыць адданасць сваёй справе. ГАННА ГРАБАР, ПРАДПРЫМАЛЬНІЦА, «ALTOUR»: «У маёй працы ёсць шмат цікавага, новага і нечаканага, нават ціск з боку кліента. Бывае такое, што ён патэлефануе а другой гадзіне ночы і кажа: «Ганна, зараз трэба ляцець!» «London City Airport». Праз дзве гадзіны пасля начнога званка кліента. Зараз Ганне трэба ляцець у Амстэрдам, дзе яна хоча азнаёміцца з прапановаю аднаго з тамтэйшых гатэляў. Азнаёміцца асабіста -- убачыць іхную прапанову, як яна кажа, на ўласныя вочы і памацаць яе сваімі рукамі. ГАННА ГРАБАР, ПРАДПРЫМАЛЬНІЦА, «ALTOUR»: «...каб на сто адсоткаў быць упэўненаю ў тым, што тут усё, усё -- і ложак, і сняданак, і сэрвіс, і нават кансьерж спадабаюцца майму кліенту». Дарэчы, менавіта «асабісты фактар» і выключную мабільнасць Ганна лічыць галоўнымі «фішкамі» сваёй турыстычнай фірмы. З гэтым згодныя і ейныя партнёры ў бізнесе. ШУРД ГАРТМАН, «EDEN CITY HOTELS»: «Гэтая мая калега -- яўна «з агеньчыкам». Яна ... |