| Краіна: Беларусь Жанар: дакументальны фильм Працягласьць: 43хв. 16 сек. Рэжысэр: Кацярына Бортнік Пра фільм: Справядлівае пакаранне ці ўзаконенае забойства? Чым быў расстрэл Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва? Фільм падае дагэтуль невядомыя факты, ацэнкі незалежных экспертаў, аповеды следчых пра сістэму органаў пераследу ў Беларусі. Аўтары стужкі аналізуюць найбольш супярэчлівыя моманты справы «тэрарыстаў з метро», якіх суд так і не разгледзеў. Чаму на працэсе галоўны абвінавачаны, Дзмітрый Канавалаў, не сказаў ані слова? Мова: беларуская Што насамрэч адбылося 11 красавіка 2011 г. на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Менску? Чым быў расстрэл Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва -- справядлівым пакараннем ці легальным забойствам? 11 красавіка, роўна праз год пасля тэракту ў менскім метро, «Белсат» прэзентаваў дакументальны фільм-расследаванне «Страх у краіне спакою». |