| Хапуны на вуліцах беларускіх гарадоў, брутальныя паводзіны людзей у цывільным, аўтамашыны, якія вывозяць затрыманых у невядомым кірунку. Усё гэта можа нагадваць самыя горшыя часы гісторыі нашай краіны. Тым не менш такая карціна штосераду непакоіць усё большую колькасць беларусаў. Сведкі незаконных паводзінаў людзей у цывільным у Менску спрабавалі неяк рэагаваць. Адна з удзельніц намагалася затрымаць мікрааўтобус без знакаў, у якім вывозілі схопленага на вуліцы маладзёна. НАТАЛЛЯ ГАРАЧКА, УДЗЕЛЬНІЦА АКЦЫІ: «З ім абыходзіліся жорстка. Яму выкручвалі рукі, збівалі». На якой падставе адбываецца хапун, невядомыя людзі ў цывільным адказваць адмаўляліся. Рукамі развёў і прэсавы сакратар менскага ГУУС Аляксандр Ластоўскі, які выйшаў да журналістаў. АЛЯКСАНДР ЛАСТОЎСКІ, ПРЭС-СЛУЖБА МЕНСКАГА ГУУС: «Я б можа і хацеў адказаць вам, але адказаць няма чаго». Затое людзі, якія ўважліва сачылі за падзеямі на вуліцах Менску, не хавалі абурэння. ЖЫХАРЫ МЕНСКУ: «Мы цяпер жывём у гестапаўскай дзяржаве». «У нашай краіне адбываецца прававое бязмежжа. З гэтым трэба змагацца. Маўчаць ужо надакучыла». «Вельмі страшна жыць у гэтай краіне». А таму штосераду на вуліцы беларускіх гарадоў выходзяць людзі. Маўклівая акцыя пратэсту прайшла ўжо сёмы раз. Хоць змяняецца фармат, не змяняюцца патрабаванні. У краіне, стомленай эканамічным крызісам. ЖЫХАРЫ МЕНСКУ: «Працуем, працуем, толькі зарабіць нічога не можам». «Дзяржава зрабіла мяне бамжыхаю... У мяне пенсія больш за пяцьсот тысячаў. Зімою давядзецца ... |