| Галоўным вынікам 2011 г. для Беларусі Павел Шарамет называе "масавае расчараванне" грамадзянаў у кіраўніку краіны. "Ёсць і далёкасяжныя наступствы -- напрыклад, сур'ёзная эміграцыя з краіны. І мы, беларусы, паступова ўцягваемся ў момант ісціны. Цяпер можна казаць пра пачатак распаду краіны, -- гаворыць Павел Шарамет. -- Улады слабыя, яны не маюць ніякіх рэсурсаў -- акрамя таго, як прадаць краіну ўсходняму суседу". Суразмоўца лічыць, што цяпер Беларусь як ніколі блізкая да таго, каб згубіць свой гістарычны шанец на незалежнасць. "Галоўная віна -- гады кіравання прэзідэнта Лукашэнкі", -- заявіў Шарамет. |