| Litesound performs We are the Heroes live at Second Semi-Final of Eurovision 2012 (Azerbaijan - Baku). Litesound represents Belarus at Eurovision 2012. Litesound interpreta We are the Heroes en directo en la segunda semifinal de Eurovision 2012. Representan a Bielorusia. Група Litesound будзе прадстаўляць Беларусь на "Еўрабачанні-2012" у Баку За права прадстаўляць нашу краіну на прэстыжным музычным форуме змагаліся пяць фіналістаў: Вікторыя Алешка, Алёна Ланская, Гюнеш, Uzari і група Litesound. Мерапрыемства праходзіла ў Палацы спорту. "ЕўраФэст" у прамым эфіры трансліравалі тэлеканалы "Беларусь 1", "Беларусь-ТБ", радыёстанцыя "Радыус FM". Анлайн-трансляцыя таксама вялася на афіцыйным сайце конкурсу "Еўрабачання" www.eurovision.tv. Адной з асаблівасцяў тэлевізійнага музычнага праекта гэтага года стала наяўнасць "Зялёнага пакоя" (Green room), дзе фіналісты чакалі вынікаў, а таксама прэс-цэнтра, які працаваў у Палацы спорту для беларускіх і замежных прадстаўнікоў СМІ. У фінале "ЕўраФэсту", акрамя пяцёркі фіналістаў, выступілі запрошаныя трыумфатары "Еўрабачання" мінулых гадоў: пераможніца 2004 г. Руслана (Украіна), пераможніца "Еўрабачання-2007" Марыя Шэрыфавіч (Сербія), непараўнальны Сакіс Рувас (Грэцыя), трыумфатар "Еўрабачання-2009" Аляксандр Рыбак, пераможцы "Еўрабачання-2011", госці са сталіцы "Еўрабачання-2012" Баку, дуэт Эл & Нікі (Азербайджан), а таксама прадстаўнікі Швейцарыі на "Еўрабачанні-2012" - група Sinplus. З прывітальным словам з дапамогай відэатрансляцыі ... |