| Кантрабанды Нам бы ў Беларусь Хоць бацька не даваў каманды Закінуць трэба кантрабандай Гарачых слоў даўгачаканы груз Сто грамаў музыкі - на рэшту Прыняць унутар - будзе нешта Яскравых фарбаў расьпісаць Такую шэрую і нудную зіму Уууху, уууху Такую шэрую і нудную зіму Уууху, уууху Такую... Ты вазьмі зьмяшай Венеру з Марсам і Юпітэр Берлін, Варшава, Менск і Піцер Кактэйль касьмічны п'юць няхай Давай Ніхто з дарогі не саб'ецца І, можа, нават, не сап'ецца І не забудзе вугалькамі закідаць Такую шэрую і нудную зіму Уууху, уууху Такую шэрую і нудную зіму Уууху, уууху Такую... Глыток - і мы перамаглі Не зразумеюць - ім жа горай Чакаем лета кожнай порай І не пытай - калі У Ледавітым да Чукоткі Матляе ветразь нашай лодкі Сем футаў радасьці яму І добрым словам прыхапіць такую шчодрую зіму Уууху, уууху Такую шэрую, ды шчодрую зіму Уууху, уууху Такую шэрую, ды шчодрую зіму Уууху, уууху Такую... |