| Па выніках фіналу "Еўрафэста", які адбыўся 14 лютага 2012 года, было аб'яўлена, што Беларусь на "Еўрабачанні-2012" у Баку будзе прадстаўляць спявачка Алена Ланская. Згодна з правіламі конкурсу, пераможца вызначаўся шляхам падсумавання вынікаў галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы. Вядучыя "Еўрафэста" аб'явілі ўжо падсумаваныя галасы. 16 лютага партал TUT.BY распаўсюдзіў інфармацыю, што з-за неадназначнай рэакцыі грамадскасці на вынікі фіналу "Еўрафэста" Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся разабрацца, наколькі аб'ектыўна быў вызначаны пераможца конкурсу. 24 лютага Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па выніках правядзення фіналу Нацыянальнага тэлевізійнага музычнага праекта «Еўрафэст» заявіў, што вынікі падтасаваныя. Пераможцамі абвешчаны гурт Litesound. Каментар старшыні журы "ЕўраФэсту" Аляксандра Ціхановіча і прадзюсаркі Настассі Ціхановіч пра падлік галасоў. Мінск, 24 лютага 2012 года. |